Краязнаўчыя чытанні ў Віцебску

17-19 красавіка ў Віцебску адбыліся ХІІ рэспубліканскія педагагічныя краязнаўчыя чытанні  “Краязнаўства як сродак патрыятычнага выхавання і грамадзянскага станаўлення асобы”.У педагагічных краязнаўчых чытаннях прымалі удзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, навукоўцы, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны, усяго 70 чалавек.


Падчас краязнаўчых чытанняў заслуханы больш за 20 выступленняў навукоўцаў, педагогаў-краязнаўцаў. Удзельнікі чытанняў абмяняліся вопытам работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнскай моладзі, абмеркавалі пытанні далучэння моладзі да даследчай краязнаўчай дзейнасці. Актыўны ўдзел у чытаннях прыняла дэлегацыя педагогаў Брэстчыны. Выступленні педагогаў вобласці:

Баліцэвіч Мікалай Васіллевіч, настаўнік гісторыі Лукаўскай СШ Маларыцкага раёна, кіраўнік музейнага кутка. 
Салапура Аляксандр Паўлавіч, настаўнік гісторыі СШ№33 г. Брэста, кіраўнік краязнаўчага гуртка "Жывіца"


Валасюк Сяргей Пятровіч, настаўнік гісторыі СШ№1 г. Драгічына




Комментарии