XIV Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні педагагічных работнікаў "Выхаваўчы патэнцыял краязнаўства: новыя тэндэнцыі і іх увасабленне ў адукацыйным працэсе"

23-24 красавіка 2014г. дэлегацыя педагогаў Брэстчыны ўдзельнічала ў XIV Рэспубліканскіx краязнаўчыx чытаннях педагагічных работнікаў, якія адбываліся ў г. Жлобіне Гомельскай вобласці. У педагагічных краязнаўчых чытаннях прымалі удзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, навукоўцы, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны, больш за 85 чалавек.
Падчас краязнаўчых чытанняў заслуханы больш за 22 выступлення навукоўцаў, педагогаў-краязнаўцаў. Удзельнікі чытанняў абмяняліся вопытам работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнскай моладзі, абмеркавалі пытанні далучэння моладзі да даследчай краязнаўчай дзейнасці. Актыўны ўдзел у чытаннях прыняла дэлегацыя педагогаў Брэстчыны.


Ад нашай вобласці выступілі:
Наталля Яўгенаўна Бялевіч, настаўнік гісторыі ДУА "Косаўская СШ" Івацэвіцкага раёна, 
кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея, з тэмай "З вопыту работы краязнаўчага музея школы па патрыятычным выхаванні моладзі"

 Скарына Галіна Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры 
ДУА"Гімназія г. Белаазёрска" Бярозаўскага раёна, кіраўнік музейнай экспазіцыі "Лянок", з тэмай "Музей як дзейсны рэсурс для вядзення даследчай і навуковай дзейнасці з навучэнцамі"


Мініч Віктар Рыгоравіч, настаўнік гісторыі Карчоўскай ДС-СШ Баранавіцкага раёна, з тэмай "Навукова – даследчая дзейнасць па гістарычнаму краязнаўству,
як галоўны этап патрыятычнага выхавання"
У краязнаўчых чытаннях прынялі таксама ўдзел педагогі-краязнаўцы з г. Брэста, г. Кобрына, Камянецкага, Маларыкага, Пінскага, Столінскага раёнаў.

Фатаздымкі з мерапрыемства, прэзентацыі і выступленні удзельнікаў чытанняў.

Комментарии