Выніковае мерапрыемства акцыі "Збяры Беларусь у сваім сэрцы"

11 -12 снежня 2015 г. дэлегацыя юных краязнаўцаў Брэстчыны прыняла ўдзел у выніковым мерапрыемстве рэспубліканскага патрыятычнага праекту “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, якое праходзіла ў Мінску на базе аддзялення краязнаўства Рэспубліканскага цэнтру экалогіі і краязнаўства. У мерапрыемстве прымала ўдзел каля 100 юных краязнаўцаў, актыўных вандроўнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія з 2013 па 2015 год здзейснілі велізарныя падарожжы па розных кутках нашай краіны, пабывалі ў розных абласцях і раёнах, гарадах і вёсках, убачылі на свае вочы славутасці роднага краю.
Брэстчыну на рэспубліканскім мерапрыемстве прадстаўлялі навучэнцы г. Пінска, Івацэвіцкага і Камянецкага раёна. Праграмма мерапрыемства прадугледжвала флэш- моб “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”,экскурсіі па г. Мінску, творчае выступленне і дэманстрацыю навучэнцамі сваіх відэафільмаў, знятых падчас экскурсій і паходаў у рамках акцыі, удзел у панэльнай дыскусіі “Люблю свой край, старонку гэту...”, у якой прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, навукоўцы і дзеячы культуры. На высокім арганізацыйным узроўні прадэманстравалі сваю працу па накірунках акцыі навучэнцы г. Пінска Малаховіч Ганна і Шаламіцкая Ганна ( ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска”, ДУА “СШ №11 г. Пінска”), а таксама навучэнцы Івацэвіцкага раёна Яфрэмаў Мікіта, Жывецкая Анастасія, Парашка Наталля ( ДУА “Івацэвіцкі цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”, ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”), прынялі актыўны удзел у праграмме мерапрыемства навучэнцы Камянецкага раёна Захарчэўная Вольга (ДУА “Стаўская БШ”) і Ярмалаева Юлія (ДУА “СШ №2 г. Камянца”).
Па выніках мерапрыемства юныя турысты і краязнаўцы Івацэвіцкага раёна, навучэнцы гуртка “Школьны велатурызм” ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”(кіраўнік Брычыкаў Валерый Дзмітрыевіч) былі ўзнагароджаны Дыпломам міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках удзелу ў трох этапах акцыі на працягу 2013 – 2015 гадоў.



Комментарии